РУБОН - сайт военной археологии

Путь по сайту

Отчеты

Valouschyna

У Валоўшчыне адкрылі помнік апазнаным салдатам 41-га. Дачка даведалася лёс бацькі праз 78 год і расплакалася: «Шкада, не дажыла маці»

У «Валоўшчыне», дзе знаходзіцца вучэбны цэнтр часцей Мінскага гарнізона, сёння адкрылі помнік загінулым напачатку вайны салдатам 64 і 108 стралковых дывізій — яны тутака ж абаранялі падыходы да Мінска ў 41-м, у лесе побач з цяперашняй часцю ўнутраных войскаў 5448 былі акопы, якія бамбілі немцы. Помнік пабудавалі за кошт ахвяраванняў афіцэраў МУС.

Чалавечыя парэшткі тут раскапалі ўжо пасля вайны, але было не да разбору — сабралі іх у адну братэрскую магілу, даглядаць даручылі салдатам.

Але летась вырашылі перанесці парэшткі з-за плота на тэрыторыю часці і пры гэтым разабрацца, хто ж дакладна там ляжыць — гэта спецыялісты умеюць выяўляць па салдацкіх медальёнах.

Ідэнтыфікавалі трох чалавек: Мікалая Гурскага з-пад Рудзенска, Сафрона Куніцкага з Дукоры і Івана Новікава з-пад Пярмі. Яшчэ сем чалавек апазнаць не выйшла.

Вядома, адшукаліся і сваякі, якія не ведалі, дзе магілы дзядоў. На адкрыццё помніка нашчадкі прыляцелі нават з Казахстана.

У прыватнасці, адшукалася дачка і вось гэтага Мікалая Гурскага, якой цяпер 82 гады, зваць яе Алёна Купрэнка.

Яна так і жыве ў Узлянах — той вёсцы, адкуль пайшоў на вайну яе бацька. Жанчына кажа, што мо каштоўнасць гэтага помніка зразумее цяпер не кожны, але для яе гэта вялікая падзея і шчасце, што бацька знайшоўся і пахаваны.

Valouschyna

«Яго я памятаю, але была малая — 5 год. У вёсцы торф капаў, мужык ды мужык. Ён спачатку на фінскую вайну пайшоў, вярнуўся і падарыў мне мячык, зусім троху пабыў дома — не паспела я на яго наглядзецца, і на іншую вайну забралі, — успамінае спадарыня Алёна Мікалаеўна. — А маці ж яго моцна чакала, кахала! Ужо дзе той сорак першы год, а яна ўсё «Мой у прымакі нікуды не пойдзе — вернецца», а ні ліста ад яго, нічога. Потым вярнуўся з нашай вёскі мужык, які з ім прызываўся. Ды кажа: «Не чакай — не вернецца. Бамбілі, ногі яму параніла, а потым і засыпала, відаць, ды не вылез. Не было яго ні ў палоне, ні сярод жывых». Ну і вось так скончылася матчына надзея. Яшчэ яна пажыла і праз пару год узяла прымака некага — а як без мужыка жыць у тыя гады? Ды двое дзяцей у мамы! Я і брат. Але ж бацьку прыгадвала. Вельмі шкада, што не дажыла яна да гэтага дня, не ведалі ж мы, дзе ляжыць, лічыўся зніклым. Мне вось ужо 82 гады, а як мне пазванілі ды сказалі, што знайшлі яго, то я плакала», — кажа Алёна Мікалаеўна Купрыенка.

На адкрыцці прысутнічала камандаванне органамі ўнутраных спраў.

Крыніца: https://nn.by/?c=ar&i=237336

Мы в "Facebook"

 

 

Мы в "Одноклассниках"

Мы "В Контакте"

Яндекс.Метрика