РУБОН - сайт военной археологии

Путь по сайту

Отчеты

Статья была опубликована в конце ноября 2017г. районной газете Клецкого района «Да новых перамог» местным краеведом Андреем Блинцом. 

З моманту заканчэння Вялікай Айчыннай вайны прайшло 72 гады. Вельмі часта за гэты час мы чулі словы аб тым, што “ніхто не забыты і нішто не забыта”. 

У вёсках і гарадах паўставалі сціплыя помнікі і велічныя манументы з імёнамі салдат, якія загінулі на франтах. 

Здавалася б, што ў гісторыі той вайны не павінна застацца белых плямаў і невядомых імёнаў. Але мы і дагэтуль не ўсё ведаем пра падзеі 1941–1945 гг. 

Пошукавая работа прыносіць часам нечаканыя вынікі і ставіць пытанні на якія цяжка адшукаць адказ. 

Вясной гэтага года пошукавік групы ваеннай гісторыі “Рубон”, якая займаецца даследаваннем Другой сусветнай вайны, Дзмітрый Брыштэн распавёў мне пра камень-валун у Радашковічах з мемарыяльнай шыльдай “Тут пахаваны 37 маладых салдат з Клецкага раёна, якія загінулі ў ліпені 1944 года”. Гісторыя ўзнікнення помніка выбіваецца са звыклага шэрагу.

У першыя дні ліпеня 1944 г. праз Радашковічы на захад адступалі калоны нямецкіх войск. Часам у абозах, побач з вайскоўцамі рухаліся цывільныя беларусы, гвалтоўна мабілізаваныя ў якасці абслугі і сарваныя з родных мясцін. Адзін такі абоз быў атакаваны з паветра савецкай авіяцыяй. 

У выніку гарматна-кулямётнага абстрэла на вуліцы мястэчка засталіся разбітыя павозкі, трупы каней, салдат і некалькіх дзясяткаў маладых хлопцаў у  цывільнай вопратцы. Калі ўсё сціхла немцы заняліся прыборкай цел. Яны спешна падабралі сваіх салдат (забітых і параненых), а трупы цывільных пакінулі на вуліцы, разам з растрэлянымі канямі. Маўляў, “унтэрменшы”, няхай пра іх мясцовыя клапоцяцца. 3 ліпеня 1944 г. Радашковічы былі вызвалены савецкімі войскамі. 

Вось тады мясцовыя жыхары сабралі цывільныя трупы і пахавалі іх у брацкай магіле. Ніхто не ведаў, што гэта за людзі і адкуль яны. 

Можна было толькі здагадвацца, што не па сваёй волі маладыя хлопцы апынуліся ў нямецкай калоне, дзе іх насцігла смерць. 

Праз нейкі час, калі ўсё супакоілася, у Радашковічы прыехалі некалькі чалавек з Клецка – бацькі, што шукалі сваіх сыноў. 

Знайсці іх жывымі надзеі не было, таму прыехалі з гатовымі трунамі, спадзеючыся хоць целы завезці на радзіму. 

Магіла раскрылі але пазнаць каго-небудзь не атрымалася, трупы пачалі раскладацца. Немагчыма было вызначыць ні рысы твараў, ні колер вачэй ці валасоў. 

Толькі аднаго хлопца бацька здолеў пазнаць па апранутай на ім кашулі. З гутарак, якія адбываліся паміж мясцовымі і прыезжымі, стала вядома прынамсі паходжанне загінуўшых хлопцаў: усе яны былі ўраджэнцамі Клеччыны. 

Перад тым як пакінуць Радашковічы кляччане паставілі на брацкай магіле сваіх землякоў драўляны крыж. Праўда прастаяў ён нядоўга. 

Гісторыя гібелі юнакоў неяк не ўпісвалася ў афіцыйна прынятую версію вайны, таму мясцовыя ўлады знеслі крыж. Неўзабаве яго аднавілі. 

Ініцыятаркай выступіла Вера Андрэеўна Ніжанкоўская, дарэчы, жонка вядомага навукоўца Браніслава Тарашкевіча, які ў 1938 годзе загінуў у савецкай турме. 

Яна пераканала суседзяў, што магіла не павінна заставацца неабазначанай, і крыж паўстаў зноў. Нецяжка здагадацца, што ініцыятыва прайшлася не даспадобы і крыж быў спілены. Яго яшчэ некалькі разоў спрабавалі аднаўляць, але марна, і ўрэшце рэшт, магіла аказалася ў зусім занядбаным стане, паступова зарастаючы хмызняком. 

Хто ведае, можа, да нашых дзен яе сляды зусім бы згубіліся, калі б не Ганна Васільеўна Беланоўская, якая ў 1989 годзе пераехала з Лагойшчыны у Радашковічы.

 Ад Веры Ніжанкоўскай яна пачула пра падзеі лета 1944г. і энергічна ўзялася за добраўпарадкаванне пахавання. Арганізавала мясцовых школьнікаў, якія высеклі хмызняк і зрабілі невялікі крыж. 

А на пачатку “нулявых” гадоў Ганна Васільеўна па сваёй ініцыятыве ўсталявала на магіле камень, на якім трохі пазней з’явілася мемарыяльная шыльда.

На сённяшні момант магіла добраўпарадкавана – шэфства над магілай замацована за “ААТ Белмастацкераміка” (што можна бачыць на фота), хаця па-ранейшаму не мае пашпарта і ахоўнай зоны.

Дзмітрый Брыштэн прыцягнуў увагу мясцовых улад і ваеннага камісарыята да гэтай праблемы. 

На жаль невядомы ні імёны хлопцаў, якія загінулі ў Радашковічах, ні іх гісторыя. Рызыкну прапанаваць сваю версію таго, што адбылося. 

Вясной 1944 г. акупацыйныя ўлады распачалі мабілізацыю ў т.зв. “сапёрныя батальёны”, якія павінны былі выкарыстоўвацца ў якасці працоўнай сілы ў прыфрантавой паласе. 

Ёсць дакладныя звесткі аб тым, што акцыя праводзілася і на тэрыторыі сённяшняга Клецкага раёна. Таксама вядома, што частка прызыўнікоў любымі шляхамі старалася пазбегнуць такой службы.

 Юнакі ўцякалі нават з часова прызначаных для раскватаравання казарм, але так пашанцавала далёка не ўсім. Да таго ж некаторыя ішлі ў новаствораныя батальёны па заданні партызанскага камандавання, каб весці сярод байцоў прапагандысцкую работу. Значная колькасць кляччан была накіравана акупантамі ў Барысаў, дзе дыслацыраваўся адзін з батальёнаў. Да самага канца акупацыі “сапёры” не атрымалі формы і заставаліся ў цывільнай вопратцы. 

З пачаткам атступлення нямецкай арміі будаўнічыя аддзелы былі вымушаны ісці разам з імі: нехта баяўся абвінавачванняў у супрацоўніцтве з акупантам, нехта спадзяваўся ўцячы бліжэй да родных мясцін.

 Натуральна, што землякі стараліся трымацца разам, тым больш што роты і звязы сапёрных батальёнаў камплектаваліся па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Што калі адна такая група стала ахвярай авіяналёту ў Радашковічах? 

Прынамсі гэта дазваляе растлумачыць і тое чаму юнакі апынуліся ў нямецкім абозе, і чаму на іх не было ваеннай формы, і тое, якім чынам кляччане аказаліся так далёка ад родных мясцін.

Таксама ёсць надзея, што адгукнецца нехта з чытачоў газеты. Магчыма жывуць сваякі загінуўшых, якія назавуць імёны і прозвішчы. Недзе павінны быць пахаваны целы, што прывезлі з Радашковічаў. 

Пра такую гісторыю павінны былі расказываць і нехта мусіць ведаць больш чым напісана аўтарам гэтых радкоў. Сёння мае значэнне любая дэталь, любая дробязь. 

P.S. Комментарий Дмитрия Бриштена: Толчком к поиску стал мой непосредственный разговор с Ириной Владиславовной Нижанковской в 2014-м году. 

Она рассказала, что вначале ее мама Вера Андреевна, а в конце 80-х Анна Васильевна Белановская прикладывали силы к увековечению памяти погибших. 

Неделю назад мне написал Андрей и сообщил следующее: « Через несколько дней после выхода статьи, позвонила женщина - Нина Александровна Потапчик - которая рассказала, что среди погибших был её дядя Иван Иванович Перепечко (1924 г.р.) Сама она дядю никогда не видела, знает о нём только по рассказам мамы. 

Ей известно, что дядя, уроженец д. Руда Клецкого района, в 1944 г. действительно был мобилизован немцами, служил в Борисове. 

Призывники не имели формы и мама Ивана (т.е. бабушка информатора) пешком ходила в Борисов, носила сыну одежду. В этой части (т.е. в сапёрном батальоне БКО) находилось много уроженцев д. Руда и Звонка.

 Вместе с И. Перепечко был его земляк Иван Грицель. Они отступали до Радошкович, где разошлись. Грицель решил пробираться домой, а Перепечко остался с земляками. 

По словам Нины Александровны, они знали, что дядя погиб при отступлении, но не знали, как это произошло и где он похоронен. 

Она посоветовала мне проехаться по названым деревням и поговорить со старожилами. Возможно, выяснятся и другие имена. Постараюсь этим заняться. 

Больше отзывов не было, но и это я считаю весьма неплохим результатом. По крайней мере, одно имя из 37-ми установлено и версия о том, что это были солдаты БКО подтверждается. 

Если будут ещё новости обязательно сообщу». Таким образом, на сегодня, благодаря участию многих неравнодушных людей в истории поселка Радошковичи стало на одно «белое» пятно меньше. 

Дальнейшие поиски имен погибших будут продолжены…

 

Мы в "Facebook"

 

 

Мы в "Одноклассниках"

Мы "В Контакте"

Яндекс.Метрика