Маршал Рокоссовский родился не в Варшаве, а в белорусских Телеханах
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адшукалі запіс аб нараджэнні маршала Савецкага Саюза і маршала Польшчы Канстанціна Ракасоўскага.
Запіс адшукаў ураджэнец вёскі Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімір Міхайлавіч Абрамчук у час працы ў чытальнай зале НГА Беларусі пры даследаванні ўласнага радаводу.
Як сведчаць новаадшуканыя дакументы, Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер'евіч) Ракасоўскі нарадзіўся на беларускай зямлі — у мястэчку Целяханы Пінскага павета Мінскай губерні (сёння Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці).