Вышла книга по фортификации Первой Мировой войны в Беларуси, "Позиции германских дивизий в Беларуси: Cектор "Вишнево-Крево".
Пазіцыі германскіх дывізій ў Беларусі: Сектар Вішнева-Крэва / В.Міцкевіч,А. Друпаў. - Мінск: Тэхналогія, 2016. - 103 с.: іл.
Fortifaction of german divisions in Belarus: Field Vishnevo – Krevo / V.Mickevich, A.Drupov. – Minsk: Tekhnologiya, 2016 – 103 p.:
Лініі абароны
Амаль адразу пасля стабілізацыі лініі фронту ў верасні 1915 г. супраціўнікі пачалі ўмацоўваць свае пазіцыі. Першапачаткова гэта была драўляна-земляная фартыфікацыя; бетонныя канструкцыі немцы пачалі ўзводзіць на Ўсходнім фронце ў 1916 г.
Звычайна на адлегласці некалькіх кіламетраў адна ад адной будавалі дзве лініі абаронных збудаванняў, якія складалася з некалькіх шэрагаў траншэй, умацаваных штучнымі перашкодамі з калючага дроту, вялікай колькасці агнявых і назіральных пунктаў ды іншых дапаможных фартыфікацыйных пабудоў. Далей месціліся артылерыйскія пазіцыі. Інфраструктура тылу ўлучала паўземляныя баракі, шпіталі, вытворчыя базы. Перадавыя і тылавыя пазіцыі кожнага палка злучаліся сеткай вузкакалейнай чыгункі. Кожная германская дывізія мела ўласныя піянерскія часткі з сваімі будаўнічымі традыцыямі. Гэтым тлумачыцца вялікая разнастайнасць фартыфікацыйных формаў, якая сустракаецца на франтах Першай сусветнай вайны.
Канструкцыя аб’ектаў фартыфікацыі
Нягледзячы на тое, што ў 1916 г. у Германіі была выдадзена метадычная распрацоўка ў будаўніцтве палявой фартыфікацыі – «Stellungsbau. Vortßchriften für den Stellungskrieg für alle Waffen», уніфікаваць абарончыя пабудовы ўздоўж усёй лініі фронту не атрымалася.
Толькі сховішчы і арсеналы будавалі практычна аднолькавыя, а больш складаныя аб’екты – паводле індывідуальных праектаў.
Канструкцыйна бетонныя ўмацаванні рабілі маналітнымі і зборнымі – з тыпавых блокаў, якія выраблялі на адмысловых пляцоўках – Mischplätze. Для перакрыцця столі ўжывалі адмысловы металапракат і чыгуначныя рэйкі. Даволі распаўсюджаным было выкарыстанне гнутых аркушаў гафраванай сталі, якая дадаткова выконвала ролю супрацьадкольнага пакрыцця на паўцыркульнай столі. Часам у адным умацаванні сустракаецца некалькі тыпаў перакрыцця.
Класіфікацыя аб’ектаў фартыфікацыі
♦ Камандныя і назіральныя пункты – Gefechtsstände, Beobachtungsstände. Тэхнічнае вырашэнне разнастайнае: з амбразурамі, з адтулінамі для назірання праз перыскоп, з металёвымі каўпакамі. Часта спалучаліся з іншымі пабудовамі (вёска Ластаянцы, Вішнева).
♦ Кулямётныя агнявыя пункты – einbaute Maschinengewehre.
Будаваліся пад пэўную аператыўную абстаноўку, былі франтальныя і флангавыя, аднa і шматамбразурныя (вёскі Сіняя Гара, Вуглы, Вішнева).
♦ Пункт першай медычнай дапамогі – пабудова з бетонных блокаў (блізка вёскі Вярэбушкі).
♦ Пражэктарныя бункеры – заліўныя бетонныя канструкцыі на поўнач ад Крэва і у лесе за вёскай Карэнды (надпіс над уваходам: Scheinw. Zug 353).
♦ Індывідуальныя бункеры для афіцэраў – (вёска Войневічы); звонку сцены аздобленыя рустам, унутры – узорны пас па перыметры столі, ляпніна, комін.
♦ Адкрытая артылерыйская пазіцыя; шэсць аб’ектаў – чатыры артылерыйскія агнявыя пункты, два сховішчы- (за вёскай Камяніца).
♦ Закрытая артылерыйская пазіцыя; восем аб’ектаў – чатыры артылерыйскія агнявыя пункты, два сховішчы, камандзірскі бункер і ўмацаваная казарма (каля вёскі Чухны) – з’явіліся са зменай артылерыйскай стратэгіі і ўвядзеннем тэрміну “контрабатарэйная барацьба”.
Як сімвал узорнага нямецкага парадку і адказнасці засталіся надпісы на фасадах: «1M.G.K» – 1-я кулямётная рота, «12 Komp. LIR3». – 12-я рота 3-й ляндвернай дывізіі, «Munitiom Raum» – баепрыпасы, «Schußsicher» – сховішча ад абстрэлу і г.д.
На адлегласці 1–2 км ад лініі фронту для жаўнераў будавалі драўляныя казармы і паўзямлянкі – простыя памяшканні з драўлянымі нарамі і жалезнай печкай, у ваконныя празоры ўстаўлена адмысловае шкло, умацаванае металёвай сеткай (вёскі Папелевічы, Вішнева, Лінкі).
Выклікае цікавасць выкарыстанне Крэўскага замка ў сістэме ўмацаванняў 16-й пяхотнай ляандвернай дывізіі. У Малой вежы быў зроблены агнявы пункт на адну амбразуру, да паўднёва-заходняй сцяны ў двары замка прыбудаванае сховішча з бутавага каменю, накрытае бетонным дахам. Побач з адтулінай у паўночна-усходняй сцяне зроблены бетонны латок на камунікацыі, хутчэй за ўсё тэлефонныя. З вонкавага боку да паўночна-заходняй сцяны прыбудаваныя драўляныя бліндажы на ўсю яе даўжыню, наверсе сцяны зроблены назіральныя пункты, да якіх ішлі драбіны.
Як відаць, лінія фронту ўяўляла сабой складаную сістэму з вялікай колькасцю разнастайных умацаванняў, што было звязана з баявымі дзеяннямі практычна ўздоўж усёй лініі. Першая сусветная вайна паўплывала на з’яўленне новых стратэгій, новай зброі і новых абарончых збудаванняў, канчаткова пахаваўшы крэпасці і вывеўшы на фартыфікацыйную арэну больш дробныя ўмацаванні – разнастайныя доўгатэрміновыя агнявыя пункты (ДАПы) і бункеры, што паўплывала на канцэпцыі стварэння ўмацаваных раёнаў.
Аляксей Друпаў
Книга "Позиции германских дивизий в Беларуси" представляет собой фотоальбом результатов полевых исследований с зарисовками объектов и их точными координатами GPS.
На данный момент в историографии 1 МВ в Беларуси это единственная публикация подобного характера. В ней отражен весь спектр фортификационных объектов участка фронта в районе Вишнево-Крево, так же имеются карты с нанесенными сохранившимися и утраченными фортификационными сооружениями этого участка фронта.
Помимо фотографий объектов в книге представлен состав дивизий в зоне боев которых были возведены исследованные объекты. Книга в мягкой глянцевой обложке, мелованная бумага, формат книги А5, тираж книги 300 экз., по сути книга-это фотоальбом объектов и их зарисовки в разрезе, так как 98% объема издания занимают фотографии и графический материал. Книга издавалась на средства автора.
Fortification of german divisions in Belarus: Field Vishnevo – Krevo / V.Mickevich, A.Drupov. – Minsk: Tekhnologiya, 2016 – 103 p.:
On the question of purchasing you should contact this e-mail address: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. The book is sent to Europe. Payment via PayPal.
Купить книгу "Позиции германских дивизий в Беларуси: Сектор Вишнево-Крево" можно в Москве и Минске.
Стоимость 50 р.
По вопросам приобретения обращайтесь по тел +375297833405 или Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. Возможна отправка по Беларуси, в Украину и по РФ.
Книги имеются в Москве для отправки по РФ.
Информацию о второй части книги "Позиции германских дивизий в Беларуси: Cектор "Сервеч-Вишнево" можно посмотреть на нашем сайте.