Путь по сайту

Книжные новинки

Вышла книга по фортификации Первой Мировой войны в Беларуси, "Позиции германских дивизий в Беларуси: Cектор "Вишнево-Крево".



Пазіцыі германскіх дывізій ў Беларусі: Сектар Вішнева-Крэва / В.Міцкевіч,А. Друпаў. - Мінск: Тэхналогія, 2016. - 103 с.: іл. 

Fortifaction of german divisions in Belarus: Field Vishnevo – Krevo / V.Mickevich, A.Drupov. – Minsk: Tekhnologiya, 2016 – 103 p.:


Характарыстыка фартэфікацыі

 Лініі абароны

Амаль адразу пасля стабілізацыі лініі фронту ў верасні 1915 г. супраціўнікі пачалі ўмацоўваць свае пазіцыі. Першапачаткова гэта была драўляна-земляная фартыфікацыя; бетонныя канструкцыі немцы пачалі ўзводзіць на Ўсходнім фронце ў 1916 г.

Звычайна на адлегласці некалькіх кіламетраў адна ад адной будавалі дзве лініі абаронных збудаванняў, якія складалася з некалькіх  шэрагаў траншэй, умацаваных штучнымі перашкодамі з калючага дроту, вялікай колькасці агнявых і назіральных пунктаў ды іншых дапаможных фартыфікацыйных пабудоў. Далей месціліся артылерыйскія пазіцыі. Інфраструктура  тылу ўлучала паўземляныя баракі, шпіталі, вытворчыя базы. Перадавыя і тылавыя пазіцыі кожнага палка злучаліся сеткай вузкакалейнай чыгункі. Кожная германская дывізія мела ўласныя піянерскія часткі з сваімі будаўнічымі традыцыямі. Гэтым тлумачыцца  вялікая разнастайнасць фартыфікацыйных формаў, якая сустракаецца на франтах Першай сусветнай вайны.

Канструкцыя  аб’ектаў фартыфікацыі

Нягледзячы на тое, што ў 1916 г. у Германіі была выдадзена метадычная распрацоўка ў будаўніцтве палявой фартыфікацыі – «Stellungsbau. Vortßchriften für den Stellungskrieg für alle Waffen», уніфікаваць абарончыя пабудовы ўздоўж усёй лініі фронту не атрымалася. 

Толькі сховішчы і арсеналы будавалі практычна аднолькавыя, а больш складаныя аб’екты – паводле індывідуальных праектаў. 

Канструкцыйна бетонныя ўмацаванні рабілі маналітнымі і зборнымі – з тыпавых блокаў, якія выраблялі на адмысловых пляцоўках – Mischplätze. Для перакрыцця столі ўжывалі адмысловы металапракат і чыгуначныя рэйкі. Даволі распаўсюджаным было выкарыстанне гнутых аркушаў гафраванай сталі, якая дадаткова выконвала ролю супрацьадкольнага пакрыцця на паўцыркульнай столі. Часам у адным умацаванні сустракаецца некалькі тыпаў перакрыцця.

Класіфікацыя аб’ектаў фартыфікацыі

♦ Камандныя і назіральныя пункты – Gefechtsstände, Beobachtungsstände. Тэхнічнае вырашэнне разнастайнае: з амбразурамі, з адтулінамі для назірання праз перыскоп, з металёвымі каўпакамі. Часта спалучаліся з іншымі пабудовамі (вёска Ластаянцы, Вішнева).

♦ Кулямётныя агнявыя пункты – einbaute Maschinengewehre.

Будаваліся пад пэўную аператыўную абстаноўку, былі франтальныя і флангавыя, аднa і шматамбразурныя (вёскі Сіняя Гара, Вуглы, Вішнева).

♦ Пункт першай медычнай дапамогі – пабудова з бетонных блокаў (блізка вёскі Вярэбушкі).

♦ Пражэктарныя бункеры – заліўныя бетонныя канструкцыі на поўнач ад Крэва і у лесе за вёскай Карэнды (надпіс над уваходам: Scheinw. Zug 353).

♦ Індывідуальныя бункеры  для афіцэраў – (вёска Войневічы); звонку  сцены аздобленыя рустам, унутры – узорны пас па перыметры столі, ляпніна, комін.

♦ Адкрытая артылерыйская пазіцыя; шэсць аб’ектаў – чатыры артылерыйскія агнявыя пункты, два сховішчы- (за вёскай Камяніца).

♦ Закрытая артылерыйская пазіцыя; восем аб’ектаў – чатыры артылерыйскія агнявыя пункты, два сховішчы, камандзірскі бункер і  ўмацаваная казарма (каля вёскі Чухны) – з’явіліся са зменай артылерыйскай стратэгіі і ўвядзеннем тэрміну “контрабатарэйная барацьба”.

Як сімвал узорнага нямецкага парадку і адказнасці засталіся надпісы на фасадах: «1M.G.K» – 1-я кулямётная рота,  «12  Komp. LIR3». – 12-я рота 3-й ляндвернай дывізіі, «Munitiom Raum» – баепрыпасы, «Schußsicher» – сховішча ад абстрэлу і г.д.

На адлегласці 1–2 км ад лініі фронту для жаўнераў будавалі драўляныя казармы і паўзямлянкі – простыя памяшканні з драўлянымі нарамі і жалезнай печкай, у ваконныя празоры ўстаўлена адмысловае шкло, умацаванае металёвай сеткай (вёскі Папелевічы, Вішнева, Лінкі).

Выклікае цікавасць выкарыстанне Крэўскага замка ў сістэме ўмацаванняў 16-й пяхотнай ляандвернай дывізіі. У Малой вежы быў зроблены агнявы пункт на адну амбразуру, да паўднёва-заходняй сцяны ў двары замка прыбудаванае сховішча з бутавага каменю, накрытае бетонным дахам.  Побач з адтулінай у паўночна-усходняй сцяне зроблены бетонны латок на камунікацыі, хутчэй за ўсё тэлефонныя. З вонкавага боку да паўночна-заходняй сцяны прыбудаваныя драўляныя бліндажы на ўсю яе даўжыню, наверсе сцяны  зроблены назіральныя пункты, да якіх ішлі драбіны.

Як відаць, лінія фронту ўяўляла сабой складаную сістэму з вялікай колькасцю разнастайных умацаванняў, што было звязана з баявымі дзеяннямі практычна ўздоўж усёй лініі. Першая сусветная вайна паўплывала на з’яўленне новых стратэгій, новай зброі і новых абарончых збудаванняў, канчаткова пахаваўшы крэпасці і вывеўшы на фартыфікацыйную арэну больш дробныя ўмацаванні  – разнастайныя доўгатэрміновыя агнявыя пункты (ДАПы) і бункеры, што паўплывала на канцэпцыі стварэння ўмацаваных раёнаў.  

Аляксей Друпаў

  

Книга "Позиции германских дивизий в Беларуси" представляет собой фотоальбом результатов полевых исследований с зарисовками объектов и их точными координатами GPS.

На данный момент в историографии 1 МВ в Беларуси это единственная публикация подобного характера. В ней отражен весь спектр фортификационных объектов участка фронта в районе Вишнево-Крево, так же имеются карты с нанесенными сохранившимися и утраченными фортификационными сооружениями этого участка фронта. 

Помимо фотографий объектов в книге представлен состав дивизий в зоне боев которых были возведены исследованные объекты. 

Книга в мягкой глянцевой обложке, мелованная бумага, формат книги А5, тираж книги 300 экз., по сути книга-это фотоальбом объектов и их зарисовки в разрезе, так как 98% объема издания занимают фотографии и графический материал. Книга издавалась на средства автора.

Fortification of german divisions in Belarus: Field Vishnevo – Krevo / V.Mickevich, A.Drupov. – Minsk: Tekhnologiya, 2016 – 103 p.:

On the question of purchasing you should contact this e-mail address: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. The book is sent to Europe.  Payment via PayPal.

Книга имеется в продаже. Купить книгу "Позиции германских дивизий в Беларуси: Сектор Вишнево-Крево" можно в Москве и Минске. Стоимость 11$.

По вопросам приобретения обращайтесь по тел +375297833405 или Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

    Возможна отправка по Беларуси, в Украину и по РФ.

Информацию о второй части книги "Позиции германских дивизий в Беларуси: Cектор "Сервеч-Вишнево" можно посмотреть на нашем сайте.

Подписывайтесь на канал в YouTube

Яндекс.Метрика