РУБОН - сайт военной археологии

Путь по сайту

Военная история

Папярэднія дадзеныя сведчаць, што ў Вільні знойдзеныя парэшткі кіраўніка антырасійскага паўстання 1863 года Зыгмунта Серакоўскага.

Пра гэта піша svaboda.org са спасылкай на Міністэрства культуры Літвы.

Парэшткі знайшлі на пляцоўцы гары Гедыміна археолагі Літоўскага нацыянальнага музею. «Паводле папярэдніх звестак, адны з выяўленых парэштак, магчыма, належаць кіраўніку паўстання 1863 году Серакоўскаму», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства.

Як інфармуе міністэрства культуры Літвы, цяпер археолагі заканчваюць другі этап археалагічных даследаванняў на гары Гедыміна. Быў даследаваны ўчастак плошчай 36 кв. м., зафіксаваныя гарызонты культурнага пласта да 1,1-2,7 мэтраў, бальшыня з іх звязваецца з Віленскай вайсковай крэпасцю, якая існавала там у ХІХ стагоддзі. Знойдзеныя чатыры магілы з сямю пахаванымі целамі, у трох магілах было пахавана па два целы.

Бальшыня целаў пахаваныя без належнай павагі, са звязанымі за спінай рукамі, аблітыя вапнай.

У адной падвойнай магіле знойдзеная куля, у іншых магілаў куляў ня выяўлена. Пры целах знойдзеныя дэталі адзенья (спражкі рамянёў, гузікі, некалькі дробных фрагментаў тканіны), асабістыя рэчы памерлых — медальёны рэлігійнага зместу, крыжыкі.

Адзін з мёртвых быў закапаны ў асобнай яме. Пры ім знойдзены мэдалік, а на правай руцэ — залаты пярсцёнак з надпісам з унутранага боку: «Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.». Зыгмунт Серакоўскі быў жанаты з Апалёніяй Далеўскай (1841 — пасля 1915), сястрою Тытуса Далеўскага, якую пасля паўстання 1863—1864 выслалі ў Ноўгарад. З 1867 жыла ў Варшаве. Аўтарка ўспамінаў пра паўстанне.

Фота: lrkm.lrv.lt

Як паведамляе міністэрства культуры Літвы, папярэднія дадзеныя сведчаць пра тое, што ўсе выяўленыя парэшткі належаць удзельнікам паўстання, усе яны былі пакараныя смерцю.

Папярэдняе даследаванне парэштак правяла антраполаг Віленскага ўніверсітэту Юстына Казакайце. Увесь антрапалагічны матэрыял перададзены для далейшага даследавання на катэдру антрапалогіі медычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. З увагі на абставіны пахавання целаў, можна абгрунтавана меркаваць, што ва ўсіх магілах пахаваныя мужчыны, якія загінулі гвалтоўнай смерцю.

Зыгмунт Серакоўскі быў адным з кіраўнікоў паўстання ў 1863-64 гг. У кароткім часе ён сабраў буйны атрад з 5 тысяч чалавек, але ў баі быў разбіты ўрадавымі войскамі. Суд прысудзіў яму смяротнае пакаранне праз павешанне. 

Серакоўскі быў пакараны ў 1863 годзе ў Вільні на Лукіскім пляцы.

Па матэрыялам газеты "Мясцовы час"

Мы в "Facebook"

 

 

Мы в "Одноклассниках"

Мы "В Контакте"

Яндекс.Метрика