РУБОН - сайт военной археологии

Путь по сайту

Военная история


Цырымонія перадачы брытанскіх ордэнаў і медалёў дзвум сем'ям жаўнераў польскага войска на Захадзе адбылася ў будынку Амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску.





На мерапрыемстве прысутнічалі амбасадар яе вялікасці каралевы Елізаветы ІІ спадарыня Фіёна Гіб, выконваючы абавязкі амбасадара Польшчы ў Беларусі, спадар Міхал Хабрас, супрацоўнікі польскай і брытанскай амбасад, а таксама сваякі беларускіх жаўнераў Арміі Андэрса. 


Прадстаўнікі сям’і Русаковіч атрымалі ўзнагароды радавога 3-й карпацкай стралковай дывізіі, удзельніка Бітвы пад Монтэ-Касіна А. Кушніра. Падчас Другой Сусветнай вайны ён заслужыў чатыры брытанскія ўзнагароды: Італьянскую зорку, Абарончы медаль, Зорку 1939-1945 і Вайсковы медаль.

Прастаўнікі сям'і Русаковіч з фотаздымкамі радавогоа 3-й карпацкай стралковай дывізіі, удзельніка бітвы пад Монтэ-Касна А.Кушніра


У сваю чаргу, для сям’і Сухойда з Вялікабрытаніі даслалі ўзнагароды танкіста Я.Сухойды, які ваяваў у польскім танкавым палку “Скарпіон” і таксама прымаў удзел у баявых дзеяннях пад Монтэ-Касіна. Акрамя адзначаных чатырох узнагарод сям’я героя атрымала яшчэ і Афрыканскую зорку, якой узнагароджвалі жаўнераў-беларусаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць нацыстаў ў Паўночнай Афрыцы. 

Дакументы Я.Сухойды

У

Узнагароды Я.Сухойды


Зараз працягваецца збор інфармацыі па іншых ветэранах Арміі Андэрса з Беларусі. Гісторыя гэтых людзей заслугоўвае паважлівага стаўлення з боку сучасных беларусаў, бо гэтай старонкай нашай мінуўшчыны мы павінны ганарыцца.


Па матэр'ялам сайту "Гістарычная праўда"

А.Мельнікаў

 

 

Мы в "Одноклассниках"

Мы "В Контакте"

Яндекс.Метрика