РУБОН - сайт военной археологии

Путь по сайту

Книжные новинки

Книга по фортификации Первой Мировой войны в Беларуси, "Позиции германских дивизий в Беларуси: Cектор "Сервечь-Вишнево".

Міцкевіч, В. Пазіцыі германскіх дывізій у Беларусі : Сектар Сэрвач-Вішнева / Валер Міцкевіч, Уладзімір Багданаў.-Мінск:Тэхналогія, 2017.-103с: іл. - (Памяткі Першай сусветнай). 

У другім выпуску серыі разглядаецца ўчастак абароны дывізій у cкладзе 9-й і 12-й нямецкіх армій працягласцю 82 км ад вёскі Сэрвач Карэліцкага раёна да вескі Вішнева Валожынскага. На мапах, выдадзеных польскім Вайсковым геаграфічным інстытутам на пачатку дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, аўтары пазначылі фартыфікацыйныя збудаванні і вайсковыя пахаванні перыяду пазіцыйнага супрацьстаяння на Ўсходнім фронце ад верасня 1915 да кастрычніка 1917 г. Прааналізаваная таксама тылавая пазіцыя «Нёман», што знаходзілася за 45-50 км ад лініі фронту, як прыклад працягу стратэгічных вынаходак Генеральнага штаба Германіі ў арганізацыі "акопнай вайны". Разлічана на ваенных гісторыкаў, культуролагаў і экскурсаводаў.

                                                                  УСТУПНАЕ  СЛОВА

        Праз год ад пачатку Першай сусветнай вайны войскі Кайзераўскай Германіі, выціснуўшы расейскія арміі з Польшчы, наблізіліся да мяжы этнічнае тэрыторыі Беларусі. На пачатку верасня часткова разбурыўшы фарты Гарадзенскай і Берасцейскай крэпасцяў, вайсковыя часткі Расейскай імперыі адступілі на ўсход. Цягам наступнага месяца, здзейсніўшы спробу Свенцянскага прарыву, сорак дзве нямецкія і дзве аўстрыйскія дывізіі замацаваліся на лініі Відзы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск.  У наступныя два гады Расея зрабіла некалькі моцных, але няўдалых папытак наступу  (Нарачская, Баранавічская і Крэўская аперацыі), якія прывялі да сотняў тысяч ахвяраў з абодвух бакоў. Пазіцыйнае супрацьстаянне на Усходнім фронце працягваліся да падпісання Расеяй акта капітуляцыі у сакавіку 1918 года. 

Ад Браслаўскіх азёр на поўначы да Пінскіх балот на поўдні Беларусі да нашых дзён захавалася вялікая колькасць сховішчаў, назіральных, арсенальных і агнявых фартэфікацыйных збудаванняў. Другі том серыі “Пазіцыі германскіх дывіцій у Беларусі” даследуе гэтыя аб’екты на ўчастку абароны васьмі пяхотных дывізій у складзе 9-й і 12-й нямецкіх армій. Працягласць участку складае 82 кіламетры ад вёскі Сэрвач Карэлічскага раёна да вёскі Вішнева Валожынскага. Вялікі лясны масіў Налібокскай пушчы на ўсходзе і топкае левабярэжжа Заходняй Бярэзіны і Нёмана на захадзе разгледжанай пазіцыі не спрыялі якім-небудзь тактычным манёўрам і вядзенню актыўных баявых дзеянняў непрыяцеляў.

Відавочна, што гэта быў адзін з самых спакойных участкаў Усходняга фронту, што давала магчымасць генштабу Германіі перыядычна выкарыстоўваць некаторыя вайсковыя часткі  у Нарачанскай і Скробава-Гарадзішчанскай аперацыях. Упершыню прааналізавана тылавая пазіцыя “Нёман”, якая знаходзілася на адлегласці 40-50 кіламетраў на захад ад лініі фронту. Варта адзначыць адносна невялікую колькасць захаваўшыхся фартэфікацыйных пабудоў у раёне Карэліч з прычыны высокага кадастру зямель і немалой колькасці навакольных вёсак, жыхары якіх цягам дзесяцігоддзяў разбіралі бункеры на свае патрэбы.

Ад Першай сусветнай вайны у спадчыну Беларусі засталіся і вайсковыя пахаванні. Нягледзячы на тое, што буйныя ваенныя аперацыі абышлі дадзены рэгіён бокам, у Іўеўскім раёне такіх месцаў выяўлена 13, у Карэліцкім - 7, у Навагрудскім – 5 адпаведна. Пры гэтым на 9 могілках захаваліся арыгінальныя каменныя аб'екты таго перыяду ў выглядзе мемарыялаў, агульных і індывідуальных помнікаў. Таксама нельга не адзначыць такі унікальны для нашага часу аб'ект, як арыгінальны дубовы крыж, які ўжо больш за сто гадоў стаіць на магіле нямецкага салдата ля вёскі Шыльвы Іўеўскага раёна. З 25 месцаў пахаванняў на дадзены момант 17 знаходзяцца ў здавальняючым стане (уладкаваны, альбо надглядаюцца). Астатнія пакуль трэба аднесці да катэгорыі праблемных - яны закінутыя, аб некалькіх вядомыя толькі месцы, дзе былі пахаванні, захаваліся сляды марадзёрства. Частка могілак у 1920-х гадах былі добраўпарадкаваныя і абноўленыя польска-германскай грамадскасцю - тады аўтэнтычныя дубовыя ці бярозавыя крыжы замянілі на бетонныя з паказаннем прозвішча, імя і даты смерці пахаванага, нумара вайскавой часткі. У шэрагу выпадкаў парэшткі з невялікіх і цяжкадаступных пахаванняў  пераносіліся на больш буйныя. Важнай асаблівасцю многіх воінскіх пахаванняў таго перыяду з’яўляецца іх інтэрнацыянальны характар - часта апошні прытулак набывалі побач нямецкія, аўстра-венгерскія і расейскія жаўнеры.

Пасля аб'яднання Беларусі ў 1939 г. і асабліва ў перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны большасць пахаванняў Першай сусветнай былі поўнасцю або часткова страчаны з прычыны адсутнасці догляду і аховы, дзеянняў марадзёраў, гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку свядомага знішчэння падобных аб'ектаў. І ўсё ж мноства ваенных могілак таго часу ў той ці іншай ступені ацалелі. На пачатак 2017 года на тэрыторыі Беларусі атрымалася вызначыць каля 350 месцаў пахаванняў перыяду Першай сусветнай вайны. У 1990-х гадах актыўную працу па іх аднаўленню пачаў Народны саюз Германіі па дагляду за вайсковымі магіламі. У апошнія гады многія пахаванні былі прыведзены ў належны выгляд сіламі валанцёраў і энтузіястаў-краязнаўцаў з удзелам грамадскіх арганізацый і адміністрацый некаторых раёнаў. Аднак трэба прызнаць, што працы яшчэ многа- у закінутым і нездавальняючым стане ў рэспубліцы застаюцца каля паловы аб’ектаў, некаторыя з іх на мяжы поўнага знікнення. Прывядзенне ў парадак могілак Першай сусветнай вайны, наданне ім цывілізаванага выгляду па-за залежнасці ад таго, чые салдаты там пахаваныя, магло б зрабіць іх сімваламі прымірэння і яднання еўрапейскіх народаў, напамінам пра трагічную гісторыю, якая не павінна паўтарыцца.

ЗМЕСТ КНІГІ

21-я пяхотная ляндвэрная дывізія (21 Landwehr Division).

85-я пяхотная ляндвэрная дывізія (85 Landwehr Division (Div. Breugel).

86,93-я пяхотныя дывізіі (86 Infanterie Division (Div. Wernitz), (93 Infanterie Division).

84,94-я пяхотныя дывізіі (84 Infanterie Division (Div. Posen 2), 94 Infanterie Division (Gruppe Nowogrodek)

5-я рэзервовая пяхотная дывізія (5 Reserve Infanterie Division).

49 -я рэзервовая пяхотная дывізія (49 Reserve Infanterie Division).

Пазіцыя "Нёман" "Njemenstellung".

Абеліскі Першай Сусветнай.

Бібліаграфія.

Книга имеется в продаже.
 
Купить книгу "Позиции германских дивизий в Беларуси: Сектор Сервечь-Вишнево" можно в Москве и Минске.
Стоимость  50 р.
 
По вопросам приобретения обращайтесь по тел/Viber +375297833405, Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Возможна отправка по Беларуси, в Украину и по РФ.

Информацию о второй части книги "Позиции германских дивизий в Беларуси: Cектор "Вишнево-Крево" можно посмотреть на нашем сайте.

По теме:

 

Мы в "Facebook"

 

 

Мы в "Одноклассниках"

Мы "В Контакте"

Яндекс.Метрика